На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамагае прарасійскі кандыдат

На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамагае прарасійскі кандыдат

У Малдове 13 лістапада прайшоў другі тур прамых прэзідэнцкіх выбараў. Пра сваю перамогу на выбарах абвясціў кандыдат ад сацыялістаў Ігар Дадон, які лічыцца прарасійскім палітыкам, перадае Бі-Бі-Сі.

У сваёй заяве палітык адзначыў, што на замежных участках за акіянам галасаванне яшчэ працягваецца, але ён ужо атрымаў больш за 50% галасоў. Цэнтрвыбаркам Малдовы таксама паведаміў, што пасля апрацоўкі 95% пратаколаў Дадон набраў больш за 55% галасоў.

Яго прэтэндэнтка Мая Санду, якая выступае за курс на еўраінтэграцыю краіны, патрабуе адстаўкі кіраўніцтва Цэнтрвыбаркаму. Па яе словах, падчас выбараў былі дапушчаныя сур'ёзныя парушэнні. Вынікі выбараў Санду назвала сфальсіфікаванымі. Яна заявіла, што грамадзян Малдовы пазбавілі права голасу.

Санду мяркуе, што за мяжой было адкрыта недастаткова выбарчых участкаў, а таксама было завезена мала бюлетэняў для галасавання. У выніку на многіх участках у Італіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Румыніі ды іншых краінах бюлетэні для галасавання скончыліся пасля абеду, і людзі не змаглі прагаласаваць, заяўляе Санду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі