На помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі сабралі патрэбную суму

На помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі сабралі патрэбную суму

На помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі сабралі патрэбную суму. Ініцыятарам краудфандынгавай кампаніі, якая адбывалася на сайце talaka.by, выступіў журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. На 10 лістапада сабрана 17 тысяч 540 рублёў.

Як паведамляла Еўрарадыё, нагодай для ініцыятывы стала нядаўняя скандальная сітуацыя з усталяваннем помніка Касцюшку ў швейцарскім горадзе Залатурн. Лабадзенка прапанаваў паставіць помнік нашаму знакамітаму земляку на яго малой радзіме — у Марачоўшчыне каля Косава (Івацэвіцкі раён), дзе існуе музей Тадэвуша Касцюшкі. Паводле яго слоў, гэта “абсалютна рэальная магчымасць паказаць найперш самім сабе, што мы нацыя, якая шануе сваіх герояў”.

Тадэвуш Касцюшка (1746 — 1817) — кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Рэчы Паспалітай у 1794 годзе супраць рускай і прускай акупацыі. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі