Вы тут

На польскай мяжы беларуска даведалася, што яе "Lexus" у вышуку

Канфіскаваны аўтамабіль / nadbuzanski.strazgraniczna.pl

На польска-беларускай мяжы грамадзянка Беларусі даведалася, што яе "Lexus" 2015 года выпуску знаходзіцца ў вышуку ў Расіі. 54-гадовая жанчына вярталася на аўтамабілі на радзіму праз пункт пропуску "Тэрэспаль". У выніку легкавік за 42 тысячы долараў быў канфіскаваны. Распачатая крымінальная справа. Кіроўцу як сведку дапыталі і адпусцілі, паведамляе nadbuzanski.strazgraniczna.pl.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.