На Піншчыне затрымалі нападніка на жанчын

Па словах ахвяраў, нападнік душыў іх, рваў адзенне і біў галавою аб плот. З-за нясвоечасовай рэакцыі афіцыйных асобаў па Ганцавічах панесліся плёткі пра згвалтаванне пятнаццаці жанчын. Прычым некаторых з іх нібыта задушылі, а іншыя пасля нападу ляжаць у лякарні.



Цяпер праваахоўнікі затрымалі падазраванага зламысніка і накіравалі яго ў псіхіятрычную лякарню. Па словах начальніка Ганцавіцкага РАУС Аляксея Яроменкі, нападнікам апынуўся 20-гадовы навучэнец мясцовага ліцэя сельгасвытворчасці, які нарадзіўся ў Пнскім раёне. Пасля “гастроляў” у Ганцавічах хлапец здзейсніў падобныя напады і ў Пінскім раёне, дзе яго і затрымалі. Паводле папярэдніх звестак, ён пакутуе на псіхічныя разлады.


Цяпер вядзецца праверка ўсіх фактаў падобных гвалтоўных дзеянняў на Ганцаўшчыне і Піншчыне.



Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі