На пажары ў начным клубе ў Бухарэсце загінула 27 чалавек

На пажары ў начным клубе ў Бухарэсце загінула 27 чалавек

Пажар з вялікай колькасцю ахвяраў і пацярпелых адбыўся ў адным з начных клубаў сталіцы Румыніі Бухарэсце. У ноч на суботу там праходзіў рок-канцэрт, на які сабралася да 400 чалавек. Прычынай узгарання стаў феерверк, які запусцілі падчас выканання адной з песень. У клубе палыхнула драўляная столь, а калі людзі сталі прабірацца да адзінага выхаду з памяшкання, пачалася цісканіна. У выніку 27 чалавек загінула, яшчэ каля 200 знаходзяцца ў лякарнях, паведамляюць замежныя СМІ.

Колькасць ахвяраў здарэння можа ўзрасці, бо многія знаходзяцца ў цяжкім стане.

Як заявіў журналістам у суботу дзяржаўны сакратар МУС Румыніі Раед Арафат, уладальнікі начнога клуба не мелі дазволу на правядзенне піратэхнічнага шоў. Па факце трагічнага здарэння распачалі адразу некалькі крымінальных справаў. Уладальнік установы дае паказанні пракурорам, інфармуе ria.ru

Фота: REUTERS

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі