На пажары ў Гродне загінуў шасцігадовы хлопчык
![Пажар у Гродне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/hrodna-2009-1.jpg.webp?itok=sDzqWgx4)
Пажар у Гродне / прэс-служба МНС
20 жніўня а 15-й гадзіне гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры у пяціпавярховіку на вуліцы Паповіча.
На месца выкліку першыя пажарныя разлікі прыбылі праз тры хвіліны. Яны пабачылі клубы дыму з акна кватэры на першым паверсе.
У адным з пакояў ратавальнікі знайшлі 54-гадовую гаспадыню кватэры ў непрытомным стане. Супрацоўнікі МНС вынеслі яе на чыстае паветра і перадалі медыкам з брыгады хуткай дапамогі. Жанчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане.
Яшчэ ў адным з пакояў паміж камодай і сцяной ратавальнікі знайшлі шасцігадовага хлопчыка. Яго вынеслі яго на чыстае паветра і перадалі медыкам. На жаль, рэанімаваць дзіця не ўдалося. Медыкі канстатавалі смерць хлопчыка.
З суседніх кватэрыў супрацоўнікі МНС эвакуявалі двух жыхароў. Ім медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Раьавальнікі выявілі, што ачаг узгарання знаходзіўся ў кухні і ліквідавалі пажар.
![На пажары ў Гродне загінуў шасцігадовы хлопчык](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/hrodna-2009-2.jpg.webp?itok=x9WqsMsT)
![На пажары ў Гродне загінуў шасцігадовы хлопчык](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/hrodna-2009-3.jpg.webp?itok=SZlfgiki)
![На пажары ў Гродне загінуў шасцігадовы хлопчык](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/hrodna-2009-4.jpg.webp?itok=BbijTZsu)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.