На паркінгу сталічнага ГЦ больш за год стаіць машына
Пакінутая машына / @tutby_official
Аўтамабіль ужо "настаяў" на 4,6 тысячы рублёў.
Чыясьці машына Opel Astra больш за год стаіць на паркінгу мінскага гандлёвага цэнтра "Сталіца". Пра гэта TUT.BY паведаміў відавочца.
Паведамляецца, што машына пакрыта пластом пылу.
Згодна з сістэмай аплаты за стаянку, машына стаіць на паркінгу ўжо больш за 9,1 тысячы гадзін. За гэты час аўтамабіль "настаяў" на 4,6 тысячы рублёў. Хто ўладальнік і што з ім, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.