На Парашэнку пачалі крымінальную справу за мінскія пагадненні

На Парашэнку пачалі крымінальную справу за мінскія пагадненні

Ва Украіне Дзяржаўнае бюро расследаванняў пачало крымінальную справу на Пятра Парашэнку за магчымую дзяржаўную здраду пры падпісанні мінскіх пагадненняў, перадае Громадське.

Заяву на Парашэнку напісаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта часоў Януковіча Андрэй Партноў. Каментуючы справу, ён заявіў: Парашэнка дамовіўся пра аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны "з прадстаўнікамі акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей", ведаючы, што Расійская Федэрацыя з'яўляецца ўдзельнікам канфлікту. Такім чынам, маўляў, Парашэнка дзейнічаў у інтарэсах Расіі, бо прывязаў спыненне вайны да жадання расійскіх уладаў. 

Гаворка ідзе пра перамовы ў Мінску ў лютым 2015 года. У іх удзельнічалі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлер Германіі Ангела Меркель

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі