На Палессі ў ягадах і грыбах фіксуюць павышаную норму радыяцыі: у тры разы

Беларускія грыбы
Беларускія грыбы

На Палессі ў ягадах і грыбах фіксуюць падвышаную норму радыяцыі. Часам перавышэнне дасягае трох разоў.

Паводле звестак Брэсцкага абласнога цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, перавышэнні па ўтрыманні радыянуклідаў цэзію-137 у дарах лесу рэгулярна рэгіструюцца на тэрыторыі Лунінецкага, Столінскага і Пінскага раёнаў. Перыядычна — на тэрыторыі Драгічынскага і Янаўскага раёнаў.

Спецыялісты не рэкамендуюць купляць лясныя ягады і грыбы ўздоўж аўтамабільных дарог, на вуліцах, каля рынкаў і іншых неабсталяваных месцах без дакументаў, якія пацвярджаюць іх бяспеку на ўтрыманне радыянуклідаў.

Тым часам на тэрыторыях, якія найбольш пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, на гэтым тыдні палаюць лясныя пажары. Спадарожнікавыя сэрвісы фіксуюць узгаранні ўздоўж мяжы Украіны і Беларусі.

У чацвер дым ад пажару дайшоў да Ельска (Гомельская вобласць), які знаходзіцца за 55 км ад падпаленага лесу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі