На новым партрэце Лукашэнкі Нікас Сафронаў намаляваў сцяг і хату (фота)

На новым партрэце Лукашэнкі Нікас Сафронаў намаляваў сцяг і хату (фота)

Вядомы расійскі мастак Нікас Сафронаў прывёз у Мінск новы партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Яго можна будзе пабачыць на персанальнай выставе Сафронава, якая адкрыецца 3 сакавіка ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, інфармуе партал tut.by.

На партрэце можна пабачыць Лукашэнку такім, якім ён быў у першыя гады свайго прэзідэнцтва. Ён намаляваны на фоне дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь. Сілуэт кіраўніка дзяржавы празрысты, у ім можна разгледзець выяву вясковай хаты, у якой ён нарадзіўся.

Першы партрэт Лукашэнкі Сафронаў прывозіў у 2013-м. Тады ён сказаў, што кіраўнік дзяржавы яму “не пазіраваў спецыяльна”, ён з ім проста “крыху папрацаваў”. “То ў яго пасяўная, то яшчэ нешта”, — наракаў мастак на занятасць Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі