На наступным тыдні працягнуцца перамовы беларускага ўраду і МВФ

Міжнародны валютны фонд працягне кансультацыі з урадам Беларусі аб прадастаўленні стабілізацыйнага крэдыту. Яны працягнуцца на наступным тыдні, хаця мусілі быць завершаны 6 лістапада. 8 лістапада ў Мінск прыедзе намеснік дырэктара Еўрапейскага дэпартаменту МВФ Юха Каканен. Нагадаем, урад і Нацыянальны банк Беларусі звярнуліся ў Міжнародны валютны фонд з просьбай аб прадастаўленні рэзервовага крэдыту на 2 млрд долараў. З яго дапамогай мяркуецца стварыць "падушку бяспекі" для нацыянальнай эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу.

Паводле ацэнкі МВФ, крызіс негатыўна паўплываў на эканоміку Беларусі, на яе доступ да знешняга фінансавання. Акрамя таго, змена кан'юнктуры ў знешнім гандлі негатыўна адбілася на плацёжным балансе краіны. На сусветным рынку рэзка знізіліся цэны на мінеральныя ўгнаенні, тавары нафтахіміі, якія экспартавала Беларусь.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі