На нарадзе Лукашэнкі з сілавікамі гаварылі пра гонку ўзбраенняў

Удзельнікі нарады ў Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by
Удзельнікі нарады ў Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by

1 снежня на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з сілавікамі гаварылі пра гонку ўзбраенняў. Гэта вынікае са слоў міністра абароны Віктара Хрэніна. Нарада была прысвечана "пытанням абароны Беларусі".

"Яшчэ раз паглядзелі, ці не дапускаем памылкі, цытуе словы Хрэніна БЕЛТА. — Таму што мы выдатна разумеем, што калі цяпер уцягнуцца ў гонку ўзбраенняў, як гэта робяць некаторыя дзяржавы, то мы, вядома, можам даставіць непрыемнасці нашай эканоміцы і пэўныя сацыяльныя праблемы. Таму прынцып разумнай дастатковасці, першай неабходнасці — асноўны".

Міністр абароны заявіў, што ў такой сітуацыі ўлады Беларусі павінны найперш "разлічваць на свае сілы", "на гатоўнасць абараняць сваю краіну самастойна". Віктар Хрэнін падкрэсліў, што пры "мілітарызацыі" краін-суседак "непасрэднай падрыхтоўкі да вайны няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі