На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам выезду чакаюць больш за 1780 фур

Фура на мяжы / voran.by
Фура на мяжы / voran.by

На мяжы Беларусі з ЕС стаіць на выезд больш за 1780 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт у нядзелю.

Па стане на 12.00 дня найбольш фур сабралася на беларуска-літоўскай мяжы. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае звыш 90 фур, "Катлоўка" — 190, "Каменны Лог" — больш за 330, "Беняконі" — 280, "Прывалка" — звыш 270 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктамі пропуску "Грыгараўшчына" і "Урбаны" назбіралася больш за 200 грузавікоў.

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску "Брузгі" на выезд стаіць больш за 240 фур, "Бераставіца" — 110, "Казловічы" — больш за 70.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі