На мяжы Беларусі спынілі 1300 кг гераіну

Як паведамляе "Ежедневник" са спасылкай на Следчы камітэт па Гродзенскай вобласці, аперацыя была праведзеная 9 снежня. Грамадзянін Кіргізіі ехаў транзітам на грузавой аўтамашыне з Кіргізіі ў Літву. Эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі прызналі парашок, які ён вёз, асабліва небяспечным наркатычным сродкам — гераінам.



На перавозчыка пачалі дзве крымінальныя справы — за незаконнае абарачэнне асабліва небяспечнага наркатычнага сродку ў буйным памеры і за кантрабанду. Самога мужчыну ўзялі пад варту.



Справу беларускія праваахоўнікі расследуюць разам з калегамі з Кіргізіі і Літвы.



Фота — fedpress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі