На МКАД абмяжуюць рух транспарту ў сувязі з трэніроўкамі параду

На МКАД абмяжуюць рух транспарту ў сувязі з трэніроўкамі параду

У Мінску будуць абмяжоўваць рух транспарту ў сувязі з трэніроўкамі параду войскаў Мінскага гарнізона на ваенным аэрадроме "Ліпкі", паведамляе "Мінсктранс".

Праезд для асабістага і грамадскага транспарту будзе закрыты па маршруце руху вайсковай тэхнікі: вуліца Заснавальнікаў — вуліца Скарыны — МКАД — аэрадром "Ліпкі", а таксама вуліца Заснавальнікаў — траса Н9067.

Калона тэхнікі паедзе на аэрадром 14, 21, 28 траўня і 4, 11 чэрвеня ў 04"50. Вяртацца тэніка будзе 16, 23, 30 траўня і 6, 13 чэрвеня ў 19:50. Калона будзе праходзіць па названым маршруце каля 30 хвілін.

Падчас руху калоны будуць мяняцца трасы альбо часова прыпыняцца рух аўтобусных маршрутаў №№ 25, 27, 34, 64, 86, 145С, 155, 242, 306, 1280-ТК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі