Вы тут

На мінскім вакзале будзе лабараторыя па абследаванні пасажыраў на COVID-19

Чыгуначны вакзал у Мінску / Еўрарадыё

На мінскім чыгуначным вакзале будзе філіял лабараторыі па абследаванні пасажыраў на COVID-19. Як паведамляе сталічны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, ПЛР-даследаванні будуць праводзіцца з 10 чэрвеня па папярэднім электронным запісе на тэрыторыі вакзала (левае крыло з боку гасцініцы). Запіс здзяйсняецца ў пятніцы на шэсць дзён наступнага тыдня (акрамя нядзелі).

Для правядзення даследавання патрабуецца копія пашпарта (старонка з прапіскай, старонкі 31-33), копія квітка або іншага дакумента, які пацвярджае выезд, дакумент, які пацвярджае аплату паслугі (для беларусаў — амаль 40 рублёў, для замежнікаў даражэй). Вынікі будуць гатовыя на наступны дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.