На Мінскім моры рыбак праваліўся пад лёд

На Мінскім моры рыбак праваліўся пад лёд

На Мінскім моры за 800 метраў ад выратавальнай станцыі "Заслаўе-1" пад лёд праваліўся 71-гадовы рыбак, паведамляе інфармагенцтва "Мінск-Навіны"

Па словах начальніка станцыі Мікалая Клачкова, здарэнне адбылося 2 снежня каля 11:30. Два таварышы ішлі па лёдзе, выбіраючы месца для рыбалкі. Раптам адзін з іх апынуўся ў вадзе. Другі пабег да ратавальнікаў. 

Калі ратавальнікі прыбеглі да месца здарэння, мужчына ўжо страціў прытомнасць. Пенсіянера дасталі з вады, аказалі першую медыцынскую дапамогу, а потым даставілі ў будынак выратавальнай станцыі. Туды па яго прыехалі лекары хуткай меддапамогі. Прыкладна гадзіну яны займаліся рыбаком, а потым забралі на медыцынскае абследаванне.

Спецыялісты папярэджваюць, што выходзіць на лёд яшчэ вельмі небяспечна: яго таўшчыня на сталічных вадаёмах складае ў сярэднім ад 1 да 4 сантыметраў. Варта пачакаць, пакуль яна не павялічыцца хаця б да 7 сантыметраў.

За мінулы тыдзень ратавальнікі Таварыства ратавання на вадзе (ОСВОД) дасталі з вады чацвярых, прычым сярод іх было адно дзіця. На жаль, ёсць і трагічныя здарэнні. 30 лістапада на рацэ Іпуць пад лёд праваліўся і загінуў 14-гадовы хлопчык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі