На мінскім малаказаводзе №1 — усплёск звальненняў
![На мінскім малаказаводзе №1 — усплёск звальненняў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/malakazavod-3103.jpg.webp?itok=Edect2ob)
На мінскім гармалаказаводзе №1 адзначаецца ўсплёск звальненняў.
Як піша onliner.by, гэта тлумачыцца трэцяй спробай кіраўніцтва завода ўвесці ўсеагульную матэрыяльную адказнасць. Супаставіўшы заробкі і рызыку, работнікі вырашылі пакінуць прадпрыемства. Па падліках выдання, пасля гэтага звольніліся больш за сотню рабочых. Афіцыйнай лічбы звальненняў няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.