Вы тут

На мінскіх могілках у агульнай магіле пахавалі 76 урнаў з прахам

На могілках / З архіву Еўрарадыё

На мінскіх могілках "Заходнія" адбылося чарговае пахаванне ў агульную магілу урнаў з прахам, якія сваякі памерлых не забралі з крэматорыя. Як паведамляе minsknews.by, у канцы лета налічвалася 94 такія ўрны. Але пасля публікацыі спісу з прозвішчамі памерлых 18 урнаў забралі. Астатнія 76 нядаўна пахавалі ў агульную магілу з устаноўкай ідэнтыфікацыйнага знака.

На Спецкамбінаце камунальна-бытавога абслугоўвання кажуць, што "з гадамі маштабы праблемы не памяншаюцца" — захоўваецца прыкладна аднолькавая колькасць незапатрабаваных урнаў. Максімальны тэрмін іх захоўвання — тры гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.