На МАЗе прыдумалі “разумны” грузавік

На МАЗе прыдумалі “разумны” грузавік

На МАЗе распрацавалі “разумны” грузавік, які ўмее рэагаваць на змену сітуацыі на дарозе. Як піша “Наша Ніва”, грузавік абсталяваны перадавымі электроннымі сістэмамі падвышанай актыўнай бяспекі, якія змогуць прадухіляць аварыі. Калі аўтамабіль распазнае наперадзе перашкоду, на якую не рэагуе кіроўца, грузавік сам экстрана затармозіць.

Аўтамабіль абсталяваны сістэмай кантролю руху па паласе. Варта кіроўцу з'ехаць з паласы руху, не ўключыўшы паказальнік павароту, як спрацуюць зумеры і вібраматоры. У перспектыве сістэма дазволіць вярнуць аўтамабіль у ранейшую паласу руху.

Акрамя таго, “разумны” грузавік атрымаў адаптыўны круіз-кантроль, які дазваляе ехаць з хуткасцю аўтамабіля, што едзе наперадзе, і падтрымліваць ад яго адлегласць.

Эксплуатацыйныя выпрабаванні электронных сістэм грузавіка набліжаюцца да завяршэння. У 2017 годзе яны з'явяцца на сучасных грузавіках экалагічнага класа Еўра-6. “Разумны” грузавік прызначаны ў першую чаргу для еўрапейскіх магістраляў, а вось расійскія дарогі для такіх інтэлектуальных сістэмаў пакуль не гатовыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі