На магілёўскіх могілках няма вольных месцаў

Мяркуецца, што гэтая мера дазволіць “вызваліць” траціну земляў на могілках. Плануецца выкарыстоўваць закінутыя магілы, якім болей за 40 год. Парэшткі людзей будуць крэміраваць з перапахаваннем іх у агульную магілу. Падобная практыка выкарыстоўваецца ў Нямеччыне, адзначае тэлерадыёкампанія “Магілёў”.



Рэспубліканскі Савет дырэктараў прадпрыемстваў рытуальных паслуг ўжо вырашыў унесці дапаўненні і змены ў дзейнае заканадаўства. Дакумент ужо прыняты ў першым чытанні, узгоднены з шэрагам міністэрстваў і накіраваны ў Савет міністраў. Тым часам магілёўскія гісторыкі не ўхваляюць гэтую ініцыятыву.



Трэба адзначыць, што ў Магілёве 16 могілак, з якіх дзейнічаюць толькі чатыры. За дзень у абласным цэнтры памірае ў сярэднім 10 чалавек.



Фота — tv.tvrmogilev.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі