Вы тут

На мадэрнізацыю беларускіх універсітэтаў выдаткуюць 100 млн долараў

Reuters

На мадэрнізацыю беларускіх універсітэтаў выдаткуюць каля 100 мільёнаў долараў. Гэтыя сродкі збіраецца прадаставіць Сусветны банк. Кіраўнік яго прадстаўніцтва ў нашай краіне Алекс Крэмер выказаў надзею, што праект удасца рэалізаваць ужо ў наступным годзе, інфармуе sb.by.

На што пойдуць грошы? "На мэты мадэрнізацыі ўніверсітэтаў з асаблівым акцэнтам на навуку, інжынерныя дысцыпліны, фізіку і хімію", — кажа Крэмер. Паводле яго слоў, у рамках праекта Беларусі дапамогуць у распрацоўцы навучальных праграм, якія "будуць адпавядаць патрэбам і стандартам Балонскай сістэмы". Яшчэ адзін важны аспект — Сусветны банк дапаможа стварэнню незалежнай сістэмы забеспячэння якасці навучання ў вышэйшых навучальных установах. Яна таксама мусіць адпавядаць прынцыпам Балонскага працэсу, падкрэсліў Алекс Крэмер.

Рэалізацыяй праекта, на які выдаткоўваюцца значныя сродкі, зоймецца Міністэрства адукацыі Беларусі.

БЕЛТА нагадвае, што з пачатку 1990-х гадоў Сусветны банк выдзеліў нашай краіне крэдытных рэсурсаў на 1,9 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Алекс Крэмер / БЕЛТА