На маці загінулага каліноўца пачалі новую крымінальную справу
![Наталля Суслава / прэс-служба палка Каліноўскага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/suslava-2601.jpg.webp?itok=yZvg3mJ8)
Наталля Суслава / прэс-служба палка Каліноўскага
Чарговую крымінальную справу пачалі на Наталлю Суславу — маці Паўла "Волата", які стаяў ля вытокаў палка Каліноўскага і загінуў 15 траўня 2022 года. Ён інкрымінуюць арт. 361-3 КК (удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы), паведамляюць праваабаронцы.
Раней на яе пачалі крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Падставай стала інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат".
Пасля гэтага сілавікі паказальна разграмілі кватэру Суславай.
Наталля Суслава жыве ва Украіне і з'яўляецца байцом батальёна "Тэрор".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.