На Кубку Дэвіса лік паміж Беларуссю і Румыніяй 1:1

На Кубку Дэвіса лік паміж Беларуссю і Румыніяй 1:1

Першы гульнявы дзень матча I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Румыніі скончыўся ўнічыю — 1:1, паведамляе БЕЛТА.

Спаборніцтвы праходзяць на корце мінскага Палаца тэніса. У стартавай сустрэчы Ілля Івашка (175-ы нумар сусветнага рэйтынгу) саступіў румыну Адрыяну Унгуру (313) — 2:6, 7:5, 5:7, 4:6.

У другім адзіночным паядынку Ягор Герасімаў (341) перамог лідара румынскай каманды Марыуса Копіла (129) — 6:3, 6:4, 6:4.

У суботу, 4 лютага, гледачоў чакае парная сустрэча, якая пачнецца а 13-й. Ад беларусаў заяўленыя Максім Мірны і Ягор Герасімаў, Румынію прадставяць Хорыя Тэкау і Нікалай Фрунза.

Завершыцца матч 5 лютага. У гэты дзень пройдуць дзве адзіночныя гульні. Ілля Івашка выйдзе супраць Марыуса Копіла, а Ягор Герасімаў — супраць Адрыяна Унгура. Капітаны каманды Уладзімір Валчкоў і Андрэй Павел могуць зрабіць замены.

Пераможца матчу Беларусь — Румынія ў наступным раўндзе ў верасні сустрэнецца з тэнісістамі Аўстрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі