На Кубку Дэвіса беларускія тэнісісты абыгралі каманду Егіпта — 3:1

На Кубку Дэвіса беларускія тэнісісты абыгралі каманду Егіпта — 3:1

У першым крузе 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса беларуская мужчынская зборная датэрмінова выйграла ў тэнісістаў Егіпта — 3:1.

Ягор Герасімаў 6 сакавіка адолеў Махамеда Сафвата ў чатырох сетах — 6:7 (2:7), 7:5, 7:5, 6:4. Іх сустрэча працягвалася 3 гадзіны 34 хвіліны, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што 4 сакавіка Герасімаў перамог Карыма-Махамеда Маамуна — 6:2, 6:3, 6:1. Потым у паядынку, які працягваўся 4 гадзіны 22 хвіліны, Ілля Івашка выйграў у Сафвата — 5:7, 6:0, 3:6, 7:6 (7:3), 7:5.

У суботу, 5 сакавіка, беларускі дуэт Аляксандра Бурага і Ягора Герасімава саступіў Юсэфу Хасаму і Махамеду Сафвату — 6:7 (7:9), 6:4, 4:6, 6:4, 5:7.

Але дзякуючы нядзельнай перамозе Герасімава наша зборная выйшла ў другі круг спаборніцтваў. Дарэчы, наступным сапернікам беларускіх тэнісістаў будзе зборная Латвіі, якая выйграла ў гасцях у Манака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі