На кірмашы вакансій няма працы за 500$, людзі шукаюць хаця б за 500 рублёў

На кірмашы вакансій няма працы за 500$, людзі шукаюць хаця б за 500 рублёў

“А вы адкуль пра нас даведаліся?” — адразу пытаюць на ўваходзе ў адміністрацыю Першамайскага раёна Мінска, дзе праходзіць кірмаш вакансій. І скардзяцца, што людзей мала. А іх сапраўды не многа: на 350 вакансій, якія тут прапанавалі, за гадзіну прыходзіць паглядзець два дзясяткі чалавек. Абвестка пра гэты кірмаш была на сайце адміністрацыі раёна.

Ідзем шукаць працу за агучаныя кіраўніком краіны 500 долараў. На гадзіннікавым заводзе інжынеру прапануюць 450 рублёў, столькі ж спецыялісту па парсенале. У Мінскім гарадскім анкалагічным дыспансеры гатовыя плаціць ад 250 да 490 рублёў.

 

На кірмашы вакансій няма працы за 500$, людзі шукаюць хаця б за 500 рублёў

“Людзі шукаюць рознае, і служачыя, і рабочыя. На ўліку ў нас 70% ― мужчыны. Па першамайскім раёне каля 600 чалавек на ўліку. Не скажаш, стала іх больш ці менш. Штодзень у нас рэгіструюцца 25 чалавек і столькі ж здымаюцца з ўліку. Хто не хоча знайсці працу, стаяць і месяц, і тры”, — расказвае намесніца начальніка міжраённага аддзела працаўладкавання “Першамайскі, Савецкі, Цэнтральны” Наталля Каравец. Значыць, нават пасля загада Лукашэнкі, усіх працаўладкаваць да 1 траўня, беспрацоўныя засталіся.

Арганізатары кірмаша раяць пашукаць заробак ў заветныя 500 долараў на прадпрыемстве “Белэнергарэмналадка”. Ідзем глядзець.

На іх стэндзе цэлых 11 вакансій: электразваршчыкі, слесары, інжынеры. Заробкі не пазначаныя. Прадстаўніца прадпрыемства прызнае, што заробкі ў 500 долараў у іх бываюць. Але не заўжды і не ва ўсіх.

 

На кірмашы вакансій няма працы за 500$, людзі шукаюць хаця б за 500 рублёў

“Вось у слесара на адным участку можа быць такі заробак, бо там працы шмат. А на іншым працы менш, і будзе толькі 200 долараў”.

Людзей прыходзіць зусім не многа. Алег на кірмашы вакансій шукае працу электрагазазваршчыка. Але не знаходзіць:

“Шукаюць зваршчыкаў з высокім разрадам, а ў мяне чацвёрты разрад. Ужо паўтара года шукаю. Шукаў на 500 долараў працу, але яе не знайсці, хаця б 300 няхай будзе. Хацеў ў Зелянбуд дворнікам, але ўжо і дворнікам не бяруць. Стаяў на біржы працы, але і там нічога не знайшлі”, — за дакорам заўважае Алег.

Але цэнтр занятасці уратаваў яго да “дэкрэта па дармаедах”.

“Тое, што тут вывешанае, ёсць па усіх сайтах, па усіх абвестках. Хачу на паўстаўкі, 400 рублёў, мне хопіць. Апошнім часам працаваў на свеце і гуку ў шоў-бізнесе”, — кажа іншы беспрацоўны Юрый, на ўлік у цэнтр занятасці ён не становіцца.

У сярэднім наведвальнікі разглядаюць вакансіі па 20 хвілін, пасля сыходзяць. Часам бяруць візітоўкі. Найбольш складана пенсіянерам.

“Я працавала ўсё жыццё бухгалтарам, цяпер на пенсіі. Месяц шукаю, і нічога няма, хаця гляджу ў інтэрнэце па трох сайтах. Мне трэба хаця б 500 рублёў. Але зусім нічога няма. Сметчыкі толькі патрэбныя”, — расказвае Святлана Станіславаўна.

На выхадзе беспрацоўных апытваюць трое сацыёлагаў ад адміністрацыі раёна. Пытаюць пра пажаданы заробак і спецыяльнасць. Большасць адказвае, што хочуць 500 долараў, але іх няма.

На канец сакавіка афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Мінску было 5,8 тысяч чалавек. Гэта на траціну менш, чым год таму, падлічвае Белстат. Беспрацоўных жанчын толькі 23,7%. Цікава, што летась на 100 вакансій прыходзілася 130 чалавек, а цяпер толькі 65.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі