На Кастрычніцкай плошчы міліцыі ўдвая больш, чым дэманстрантаў

На Кастрычніцкай плошчы сёння прайшла акцыя ў абарону незалежнасці Беларусі. Дэманстрантаў сабралося каля 50 чалавек, міліцыянтаў было ўдвая больш.
Нагадаем, Партыя БНФ заклікала людзей прадэманстраваць напярэдадні візіту расійскага прэзідэнта Пуціна еўрапейскі выбар Беларусі і нязгоду з намерам падпісання Канстытуцыйнага акта аб утварэнні саюзнай дзяржавы.

Аднак падрыхтавацца фронтаўцы не паспелі, таму і прагназавалася малая колькасць людзей, якія выйдуць на плошчу.

З вядомых палітыкаў на плошчы былі Вінцук Вячорка і Алесь Міхалевіч. Людзі скандавалі: “Жыве Беларусь!”, яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі. Спецназаўцы жорстка выцеснілі людзей у бок вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі