Вы тут

На капрамонт зачыняць мост праз Дзвіну ў Полацку

БЕЛТА

8 кастрычніка ў Полацку плануюць зачыніць на капітальны рамонт мост па вуліцы Юбілейнай праз Дзвіну. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Полацка Галіна Бельская.

Цяпер каля моста ідуць падрыхтоўчыя работы па ўладкаванні будаўнічай пляцоўкі. Плануецца, што рамонт зойме 14 месяцаў. На яго выдаткуюць 11,7 мільёна рублёў ​​з агульнадзяржаўнага і абласнога бюджэтаў.

Падчас рамонту мяркуецца перанесці магістральную цеплатрасу, замяніць практычна ўсе канструктыўныя элементы моста. Апоры моста, як выявілі спецыялісты, у добрым стане, ім патрэбны толькі касметычны рамонт,. 

Пасля капрамонту на мосце застануцца дзве паласы руху для аўто і дарожкі для пешаходаў.

На другім мосце праз Дзвіну на час гэтага рамонту вылучаць асобную паласу для грамадскага транспарту. Пра змены ў раскладзе руху грамадскага транспарту жыхарам будуць паведамляць дадаткова.

Мост быў пабудаваны ў 1930-я гады. Капітальна яго не рамантавалі, толькі некалькі разоў праводзілі падтрымвальны рамонт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.