Вы тут

На II Еўрагульнях за Беларусь выступяць 227 спартоўцаў

Пасядэжнне выканкама НАК / noc.by

На ІІ Еўрапейскіх гульнях за Беларусь выступяць 227 спартоўцаў. Яны прадставяць нашу краіну ў 15 відах спорту. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта. 

Склад беларускай зборнай на Еўрагульнях быў зацверджаны на пасяджэнні выканкама НАК, якой адбылося 14 траўня. Старшыняваў на пасяджэнні Віктар Лукашэнка, як бачна на фатаграфіі прэс-службы. 

Адбор на Еўрапейскія гульні праходзіў у адпаведнасці з крытэрамі, вызначанымі еўрапейскімі федэрацыямі па відах спорту. Імянны склад беларускай каманды на Еўрагульнях будзе апублікаваны пазней — з улікам вынікаў, паказаных на адборачных спаборніцтвах.