На Гродзеншчыне за паўгода знайшлі 109 карупцыянераў

У першым паўгоддзі 2009 года ў Гродзенскай вобласці выяўлена 513 эканамічных злачынстваў. З іх 39,8% (204) адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх, паведамляе БелаПАН. 276 злачынстваў, учыненых 109 чыноўнікамі, мелі карупцыйную скіраванасць. У іх ліку — 69 крадзяжоў, учыненых праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, 16 злоўжыванняў уладай або службовымі паўнамоцтвамі, 2 факты перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў, 77 службовых падробак, 107 фактаў хабарніцтва, 5 выпадкаў перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў.

У "карупцыйных" крымінальных справах сума ўсталяванай матэрыяльнай шкоды склала 1,118 млрд. рублёў. Шкода пакрытая на 514 млн. рублёў, накладзены арышт на маёмасць падазраваных (абвінавачваных) на 151 млн. рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі