На "Гродна Азоце" спынілі два цэхі і запалілі факел

"Гродна Азот" / azot.by
"Гродна Азот" / azot.by

Увечары 21 кастрычніка з'явілася паведамленне, што на прадпрыемстве "Гродна Азот" спынілі працу два цэхі — аміяк-3 і карбамід-3. На заводзе кажуць, што прымаюць захады па аднаўленні вытворчасці, а таксама адсочваецца якасць паветра.

Прыпыненне цэха аміяк-3 тлумачаць тэхналагічнымі прычынамі, а цэха карбамід-3 — аптымізацыяй балансу вытворчага працэсу.

Факел запалены над цэхам аміяк-3 "з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу".

На заводзе сцвярджаюць, што спецыялісты канстралююць якасць паветра на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства. Кажуць, што пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі