Вы тут

На "Гродна Азоце" нечакана спыніўся адзін з цэхаў

"Гродна Азот" / gazeta.azot.by

4 жніўня каля 15:00 на "Гродна Азоце" пазапланава спынілася аддзяленне азотнай кіслаты цэха АКіКАС. 

Як піша gazeta.azot.by, выпуск прадукцыі на прадпрыемстве не спыняўся. Прычыны спынення ў цэху высвятляюцца.

На прадпрыемстве папярэджваюць, што праз гэта дым над прадпрыемствам можа атрымаць чырвона-бурае адценне. 

На "Гродна Азоце" запэўніваюць, што кантралююць якасць атмасфернага паветра на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства, а таксама на мяжы СЗЗ з улікам напрамку ветру. "Пагрозы гораду, экалогіі ды жыхарам няма", — кажуць на заводзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.