На гомельскай вуліцы ляжалі чатыры зенітныя снарады часоў вайны

Чатыры зенітныя снарады знайшлі на гомельскай вуліцы ў прыватным сектары. Мясцовыя жыхары ўначы патэлефанавалі ў міліцыю, якая ачапіла небяспечнае месца. Сапёры пачалі працаваць толькі раніцай. Спецыялісты сцвярджаюць, што снарады, якія ляжалі проста на дарозе, маглі ўзарвацца ад любога кантакту з аўтамабілем.

Паведамляецца, што яны ляжалі недалёка ад пункта прыёму металалому. Таму ёсць версія, што іх выкінулі зборшчыкі чорнага металу, у якіх гэты небяспечны тавар не прынялі.

Сапёры, якія засведчылі, што снарады адносяцца да часоў вайны, вывезлі іх за горад і ўзарвалі, інфармуе тэлеканал ОНТ.