На Гомельшчыне западозрылі COVID-19 у двух пасажыраў рэйса з Баку

Гомельская абласная інфекцыйная клінічная бальніца
Гомельская абласная інфекцыйная клінічная бальніца

У Гомельскай вобласці два чалавекі шпіталізаваныя з падазрэннем на новы каранавірус. Абодва яны прыляцелі ў Беларусь тым жа рэйсам з Баку, што і іранскі студэнт Парса, які стаў першым у Беларусі пацыентам з COVID-19. Абодва "падазроных" знаходзяцца ў Гомельскай інфекцыйнай бальніцы.

Адна з шпіталізаваных — жыхарка Мазыра, грамадзянка Азербайджана 1951 года нараджэння. Яе шпіталізавалі з тэмпературай 38 градусаў 27 феваля, паведамляюць "Моцныя навіны" са спасылкай на свае крыніцы. Другі — яшчэ адзін грамадзянін Азербайджана, які пражывае ў Гомелі. Яго шпіталізавалі 28 лютага.

Аналізы абодвух пацыентаў на COVID-19 далі адмоўны вынік, яны працягваюць заставацца пад наглядам лекараў.

Па афіцыйных даных Міністэрства аховы здароўя на сярэдзіну дня 1 сакавіка, у Беларусі па-ранейшаму толькі адзін пацверджаны выпадак новага коронавируса — ў іранскага студэнта БНТУ, які знаходзіцца ў мінскай інфекцыйнай бальніцы. Бацька яго нявесты пад падазрэннем, ягоныя аналізы пераравяраюць, але сімптомаў хваробы ў яго няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі