На гэтым тыдні ў судзе дапытаюць Віктара Бабарыку

Суд па "справе Белгазпрамбанка" пачаўся 17 лютага / Еўрарадыё​
Суд па "справе Белгазпрамбанка" пачаўся 17 лютага / Еўрарадыё​

На гэтым тыдні Вярхоўны суд, які разглядае "справу Белгазпрамбанка", дапросіць экс-кіраўніка праўлення банка Віктара Бабарыку. Падчас следчых дзеянняў ён адмовіўся ад дачы паказанняў і сваю віну не прызнаў, нагадваюць у штабе экс-банкіра.

Бабарыка прасіў суд аб магчымасці выступіць першым з абвінавачаных. Але суд не дазволіў яму нават зрабіць заяву. Пасля гэтага Бабарыка заявіў адвод суду. "Абвінавачаны пазбаўлены права звярнуцца да суду з заявай, а адвакаты пазбаўленыя права звяртацца з хадайніцтвам", тлумачыў тады гэты ўчынак адвакат Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі. Заява аб адводзе суду была адхілена.

Вярхоўны суд вызначыў, што дапытваць экс-банкіра будуць апошнім. Працэс павінен аднавіцца сёння, 5 красавіка, а допыт Бабарыкі можа адбыцца ўжо заўтра, паведамляе БелаПАН.

Экс-старшыню праўлення банка Віктара Бабарыку абвінавачваюць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і ў "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Фігурантам крымінальнай справы ён стаў пасля таго, як абвясціў пра сваё рашэнне балатавацца ў прэзідэнты.

Разам з ім па справе праходзяць яшчэ сем чалавек: топ-менеджэры банка Сяргей Шабан, Аляксандр Ильясюк, Кірыл Бадзей, Дзмітрый Кузьміч, Аляксей Задойка, Сяргей Дабралёт, якіх абвінавачваюць у атрыманні хабару, і заснавальнік ТАА "Актыўлізінг" Віктар Кабяк, якога абвінавачваюць у дачы хабару.

З шасцю абвінавачанымі заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве. На здзелку са следствам не пайшлі Бабарыка і Задойка.

Праваабаронцы прызналі Віктара Бабарыка палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі