На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае камфортнае надвор'е

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі ва ўсходніх раёнах месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу ад плюс 5 на паўночным захадзе да плюс 14 на паўднёвым усходзе краіны, днём 16-21 цяпла, на Гомельшчыне — да 23 градусаў.

У сераду і чацвер без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 5-12 градусаў вышэй за нуль, удзень плюс 16-23. У пятніцу і суботу пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу плюс 5-11, удзень 17-24 цяпла.

У нядзелю месцамі, пераважна па паўночным усходзе, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 6-12, у дзённыя гадзіны — 15-22 цяпла, на поўдні месцамі да плюс 24 градусаў, інфармуе БелаПАН.