На гэтым тыдні тэмпература паветра працягне зніжацца

На гэтым тыдні тэмпература паветра працягне зніжацца

У аўторак, 27 кастрычніка, па краіне чакаецца сухое, холоднае надвор’е. Толькі ўначы па ўсходзе месцамі магчымыя невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — +5 градусаў, максімальная днём +5 — +11 градусаў.

У сераду халаднае паветра паўночных шырот прынясе ў асобныя раёны краіны невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 —+ 4 градусы, максімальная днём — +2 — +9.

У чацвер і ў пятніцу Скандынаўскі антыцыклон прынясе сухое і халоднае паветра з паўночных шыротаў.

У чацвер тэмпература паветра ноччу -5 — +2 градусаў, па паўночным усходзе -6 — -8 градусаў; днём чакаецца +2 — +9 градусаў.

У пятніцу, 30 кастрычніка, ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ноччу -5 — + 2 градусы, па ўсходзе да -7; максімальная днём — да + 8 градусаў.

Фота: imenno.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі