Вы тут

На гарвыканкаме Бабруйска вывесілі вялізны ЧЗ-сцяг, МНС парушэнняў не бачыць

Сцяг на гарвыканкаме Бабруйска / t.me/vybory_smotri

На гарвыканкаме Бабруйска вывесілі вялізны чырвона-зялёны сцяг — за даху да самай зямлі, на сем паверхаў. Фатаздымак сцяга з'явіўся ў ТГ-канале @vybory_smotri.

У сацсетках адразу згадалі, як супрацоўнікі МНС здымалі значна меншыя сцягі з жылых дамоў. Афіцыйна гэта тлумачылася рызыкай пажараў. Але сцяг на гарвыканкаме Бабруйска ратавальнікаў не насцярожыў.

Прэс-служба МНС патлумачыла ў Твітары, што парушэнняў тут няма, бо да адміністрацыйных будынкаў — іншыя патрабаванні: "Вядома, іншыя Там і аўтаматыка ў будынку, і патрабаванні па аздабленні, і наяўнасць персаналу, і шмат чаго яшчэ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.