На галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" распачалі крымінальную справу

На галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" распачалі крымінальную справу
Аляксандр Манцэвіч / t.me/viasna96

На галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" Аляксандра Манцэвіча распачалі крымінальную справу. Яго пераводзяць у СІЗА. У чым вінавацяць Манцэвіча, невядома — з адваката ўзялі падпіску аб неразгалошванні, піша @bajby.

Аляксандра Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка ў Вілейцы. Перад гэтым у яго доме прайшоў ператрус. Пасля 72 гадзін затрымання на волю ён не выйшаў, стала зразумела, што пагражае крымінальная справа.

"Рэгіянальная газета" — недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання "экстрэмісцкімі". Ад таго часу абнаўляліся толькі сацсеткі "Рэгіянальнай газеты".

Па падліках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі цяпер 36 прадстаўнікоў медыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі