Вы тут

На ежу прыходзіцца больш за 40% усіх выдаткаў беларусаў

У 2020 годзе больш за траціну даходаў беларусаў сыходзіла на ежу / Еўрарадыё

У першым квартале 2021 года беларусы больш за ўсё трацілі на харчаванне (41,9%). Яшчэ 35,1% — пакупка нехарчовых тавараў. Аплата паслуг займае — 23,9%.

У сярэднім хатняе гаспадарка марнуе 1400,1 рубля ў месяц. Іх 1049,2 рубля (74,9%) — спажывецкія патрэбы. Пад хатняй гаспадаркай Белстат разумее людзей, якія жывуць разам і вядуць сумесны побыт, альбо чалавека, які жыве самастойна і забяспечвае сябе ўсім неабходным.

Рэсурсы, якімі валодаюць хатнія гаспадаркі, у першым квартале склалі 1538,3 рубля ў месяц у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, а ў сельскіх населеных пунктах — 1248,3 рубля ў месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.