Відэа: На дзіцячым турніры ў Маладзечне хакеісты ўчынілі дзве масавыя бойкі

Відэа: На дзіцячым турніры ў Маладзечне хакеісты ўчынілі дзве масавыя бойкі

На дзіцячым хакейным турніры ў Маладзечне ў матчы за трэцяе месца адбыліся дзве масавыя бойкі. Як піша tut.by, на лёдзе сустрэліся маладзечанскія дынамаўцы і наваполацкі "Хімік". 

У трэцім перыядзе пры ліку 10:4 на карысць гаспадароў адзін з навапалачан напаў на аўтара гола. Да бойкі далучыліся іншыя гульцы. Дзяўчатам-суддзям, якія абслугоўвалі сустрэчу, з цяжкасцю ўдалося суцішыць бойку.

Пасля фінальнай сірэны арбітры адмянілі пасляматчавыя поціскі рук, каб пазбегнуць канфлікту. Аднак юныя хакеісты ўсё ж знайшлі зачэпкі, і разгарэлася яшчэ больш маштабная бойка. Толькі праз нейкі час суняць яе змаглі трэнеры і бацькі, якія выбеглі на лёд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі