На дне Мухаўца знайшлі аўтамабіль з целам мужчыны, які знік 12 дзён таму
![На дне Мухаўца знайшлі аўтамабіль з целам мужчыны, які знік 12 дзён таму](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/muchaviec-0106.jpg.webp?itok=mqyG9IkI)
Каля вёскі Шчэглікі Жабінкаўскага раёна на дне ракі Мухавец выявілі аўтамабіль "Фальксваген Шаран". У крэсле кіроўцы знайшлі мужчыну, які лічыўся зніклым без вестак з 19 траўня, паведамляе тэлеканал СТВ.
У Следчым камітэце паведамілі, што на целе мужчыны слядоў крымінальнага характару не выяўлена. Пры ім знайшлі дакументы і грошы.
Цяпер следчыя высвятляюць абставіны смерці мужчыны.
Сваякі распавялі, што 43-гадовы жыхар Жабінкі перад знікненнем паехаў адзін на рыбалку. Каля ракі Мухавец яго бачылі і мясцовыя жыхары.