На Данбасе разбілі расійскіх дэсантнікаў з Пскова (відэа)

Пра гэта ў інтэрв’ю Громадське.ТВ распавялі байцы батальёну “Шторм”, які ўдзельнічае ў АТА на ўсходзе Украіны. Яны прынялі бой з расійскімі дэсантнікамі ля Георгіеўкі. Рэгулярныя расійскія войскі напалі на два ўкраінскія блок-пасты і забілі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Аднак з дапамогай авіяўдару і артылерыі “Шторму” ўдалося адбіць атаку і пайсці ў контрнаступ. У выніку ўкраінскія вайскоўцы захапілі два расійскіх БМД і падбілі адзін танк.

Са словаў украінскіх сілавікоў, менавіта гэтая дэсантнікі з Расіі ўдзельнічалі ў парадзе ў Мінску 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі