СМІ: На Данбасе могуць ваяваць каля 15 тысяч расійскіх вайскоўцаў
Гэтую экспертную ацэнку агучыла кіраўніца саюза Камітэтаў салдацкіх маці Расіі Валянціна Мельнікава.
Як паведамляе тэлеканал "Дождь", расійскіх вайскоўцаў прымушаюць падпісваць "кантракты" на адпраўку на Данбас. Прычым, і кантрактнікаў, і вайскоўцаў тэрміновай службы. У адным з выпадкаў афіцэр заявіў, што "не падпішаце — я сам за вас падпішу".
Колькі расійскіх салдат ужо загінула ва Украіне, невядома. Па асцярожных ацэнках, забітых і параненых — сотні. Нямала вайскоўцаў ужо было захоплена ўкраінскімі сілавікамі.
Расійскі вайсковец распавёў, як Расія ўзбройвала тэрарыстаў (відэа)
Фота — Reuters