На чытанне 12 хвілін, на камп’ютар — 50. Як бавяць час беларускія падлеткі

На чытанне 12 хвілін, на камп’ютар — 50. Як бавяць час беларускія падлеткі

Сацыёлагі прааналізавалі, як бавіць вольны час беларуская моладзь. Па звестках Белстата, больш за ўсё вольнага часу маюць падлеткі ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў: па 5 гадзін 14 хвілін у будні дзень і па 7 гадзін 32 хвіліны ў выхадны.

На што яны трацяць гэты час?

Менш за ўсё часу ідзе на наведванне тэатраў, кіно, канцэртаў, музеяў, бібліятэк, спартыўных і іншых відовішчных мерапрыемстваў — у сярэднім усяго 40 хвілін за тыдзень. То бок у кіно ці на футбол падлеткі, ізноў жа, у сярэднім, ходзяць па два разы на месяц.

Наступны пункт — чытанне мастацкай літаратуры. Так-так, мы больш не самая чытаючая нацыя ў свеце. На кніжкі (як папяровыя, так і электронныя) ідзе ў сярэднім усяго па 12 хвілін у будні дзень і па 16 хвілін у выхадны. Такімі тэмпамі на цыкл раманаў “Песня Лёду і Агню” Джорджа Марціна, па якім знялі "Гульню тронаў", давядзецца выдаткаваць некалькі гадоў.

На “камп’ютарныя гульні і іншыя віды дзейнасці з выкарыстаннем камп’ютара” ў будні дзень у сярэднім ідзе 50 хвілін, у выхадны — 1 гадзіна 5 хвілін. Яшчэ больш часу выдаткоўваецца на прагляд тэлеперадач і відэафільмаў: у будні дзень у сярэднім — 1 гадзіна 6 хвілін, у выходны — 1 гадзiна 37 хвілін.

На зносіны ў буднія дні ў сярэднім ідзе 50 хвілін, у выхадныя — 1 гадзіна 10 хвілін. На спорт і актыўныя віды дзейнасці — 54 хвіліны ў буднія дні і 1 гадзіна 15 хвілін у выхадныя.

На іншыя віды дзейнасці застаецца 45 хвілін у буднія дні і 1 гадзіна 9 хвілін у выхадныя.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі