На чыгунцы з пачатку года ў Беларусі загінулі 49 чалавек

На чыгунцы з пачатку года ў Беларусі загінулі 49 чалавек

Ад пачатку года на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў Беларусі пацярпелі 100 чалавек, у тым ліку 6 непаўналетніх. Такую статыстыку паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў

Са ста пацярпелых 49 загінулі. Гэта азначае, што ў сярэднім кожныя шэсць дзён на беларускай чыгунцы гінуў адзін чалавек. 

33 чалавекі атрымалі траўмы, яшчэ 18 учынілі суіцыд або атрымалі траўму пры спробе самагубства. Больш за 230 разоў лакаматыўныя брыгады выкарыстоўвалі экстранае тармажэнне, каб не наехаць на людзей.

Дарэчы, каля 40% пацярпелых падчас здарэння былі нецвярозымі.

Асноўнымі прычынамі здарэнняў у МУС называюць хаджэнне па чыгунцы або пераход чыгункі ў забароненым месцы, парушэнне мер бяспекі на платформах і пераход чыгункі перад цягніком.

За парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным ці гарадскім электрычным транспарце, да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута больш за 8800 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі