На чыгуначных вакзалах у Беларусі з’явіўся бясплатны Wi-Fi

На чыгуначных вакзалах у Беларусі з’явіўся бясплатны Wi-Fi

На чыгуначных вакзалах у Беларусі з 10 ліпеня з’явіўся бясплатны Wi-Fi. Як інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі, бясплатны доступ у інтэрнэт ў тэставым рэжыме з’явіўся ў залах чакання і ў холах на чыгуначных вакзалах у 18 гарадах нашай краіны: у Мінску, Маладзечне, Барысаве, Баранавічах, Оршы, Лідзе, Гродне, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Калінкавічах, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку. Адзначаецца, што хуткасны доступ у інтэрнэт забяспечваецца пры дапамозе тэхналогіі 4G і аптычных каналаў сувязі.

Запланавана, што з 25 ліпеня Wi-Fi запусцяць “у камерцыйную эксплуатацыю” на ўсіх чыгуначных вакзалах Беларусі. Праект Беларуская чыгунка рэалізуе сумесна з прадпрыемствам “Мабільныя ТэлеСістэмы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі