На будоўлі трэцяй лініі метро ўпаў аўтакран з машыністам унутры

Фота mchs.gov.by
Фота mchs.gov.by

19 верасня ў 18.30 на будоўлі трэцяй лініі мінскага метро па вуліцы Караля (імаверна, гаворка ідзе пра станцыю "Юбілейная плошча") упаў аўтакран. Пра гэта паведамляе МНС. Унутры кабіны знаходзіўся машыніст, падчас падзення ён выскачыў у катлаван. Цікава, што паведамленне аб здарэнні ратавальнікам паступіла ў 21:00.

Супрацоўнікі МНС высветлілі, што аўтамабільны кран упаў у катлаван вентсбойкі глыбінёй 25 метраў. У выніку падзення пацярпеў машыніст. Ён дастаўлены ў бальніцу з пераломам. Механічныя пашкоджанні атрымалі аўтакран і часовы ўпор для стабілізацыі сцяны катлавана. Прычына здарэння высвятляецца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі