На будаўніцтва аграгарадка пайшлі грошы сялян

Каб паставіць у аграгарадку для начальства новыя бетонныя платы, клумбы і альпійскія горкі, грошы вырашылі сабраць з сялян.
На мінулых выхадных вёску Валішча, што ў Пінскім раёне, урачыста перавялі ў разрад аграгарадкоў. За апошнія гады у Валішчах пабудавалі новы фельчарскі пункт, адрамантавалі школу і клуб.

І паставілі 20 “прэзідэнцкіх домікаў” для маладых спецыялістаў. На будаўніцтва аграгарадка было выдаткавана больш за 2 мільярды рублёў, аднак на аздабленне грошаў не хапіла. Усяго ў Валішчах пражывае 700 жыхароў, якім і давялося часткова фундаваць аздабленне свайго сяла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі