На Брэстчыне забаранілі ўсе пікеты ў памяць зніклых людзей

Палітык быў выкрадзены 7 траўня 1999 года, пра яго лёс нічога не вядома. Гэта было першае знікненне вядомай асобы ў Беларусі. Затым зніклі палітык Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі і журналіст Зміцер Завадскі. Расследаванне па гэтых справах фактычна не вядзецца.



Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі падавалі заяўкі падалі заяўкі на правядзенне 14 пікетаў, 13 з іх у Брэсце і аднаго ў Бярозе. На ўсе заяўкі ўлады адказалі адмовай з розных фармальных прычынаў.


Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН старшыня Брэсцкага аддзялення АГП Уладзімір Вуек, улады насамрэч не хочуць публічнага выражэння думкі пра праблему, якую яны не вырашаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі